Сёньня Дзень пакутніцтва польскага духавенства
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.04.2017 15:32
Дзень адзначаецца ў памяць польскіх сьвятароў, якія пакутавалі ў канцлягеры ў Дахау.
en.wikipedia.org/Public Domain
29 красавіка 1945 г. амэрыканскія войскі вызвалілі нямецкі канцэнтрацыйны лягер у Дахаў.
Лягер быў галоўным месцам пакутаў польскага духавенства – кажа Сабіна Бобэр з Інстытута гісторыі Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэта. Паводле ацэнак, сярод 3 тысяч усіх сьвятароў, якіх фашысты кінулі ў Дахау, каля 2 тысяч гэта было польскае духавенства. З канцлягера жывымі выйшлі каля 800 сьвятароў.
У Інстытуце нацыянальнай памяці няма дакладных дадзеных аб забітых там сьвятарах, таму што многія зь іх знаходзіліся ў лягерах ананімна.
Дзень пакутніцтва польскага духавенства адзначаецца 72 па ліку раз. Асноўныя ўрачыстасьці праходзяць у Храме сьвятога Язэпа ў Калішы.
яс