У Польшчы ўтрымліваецца складаная паводкавая сытуацыя
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.04.2017 10:03
                    
                                 
                
                
                    Гідралягічнае папярэджаньне трэцяй ступені абвешчана для трох ваяводзтваў на поўдні Польшчы.
                
                
                    
                        
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Інстытут мэтэаралёгіі й воднай гаспадаркі выдаў гідралягічнае папярэджаньне трэцяй ступені для трох ваяводзтваў на поўдні Польшчы. Яно тычацца Сілескага, Апольскага і Лодзінскага ваяводзтваў.
За апошнія суткі наступствы навальніц пажарныя службы ліквідавалі падчас 1200 інтэрвэнцый, – паведаміла прэс-служба пажарнікаў.
Мэтэаролягі супакойваюць, што сытуацыя памалу стабілізуецца.
Тым ня менш Інстытут мэтэаралёгіі і воднай гаспадаркі нагадвае, што другая ступень папярэджаньня абвешчана ў Ніжнесілескім, Малапольскім, Сьвенмтакшыскім і Мазавецкім ваяводзтвах.
Дождж на поўдні Польшчы спыніўся, аднак узровень рэк яшчэ не зьнізіўся.
За апошнія суткі з наступствамі навальніц змагаліся 5400 пажарнікаў. Найбольш інтэрвэнцыі адбылося ў Сілезіі на поўдні Польшчы. Пажарнікі ліквідуюць сотні паламаных дрэў і адпампоўваюць ваду з затопленых будынкаў.
яс