Польскія F-16 будуць несьці службу па ахове паветранай прасторы краін Балтыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        25.04.2017 19:10
                    
                                 
                
                
                    Місію папераменна нясуць краіны NATO, якія маюць свае ВПС, у краінах Балтыі, у якіх няма ваенна-паветраных сіл.
                
                
                    
                        
F-16 commons.wikimedia.org/Alan Wilson/CC BY-SA 2.0
                     
                
                
                
               
                
                         Польскія зьнішчальнікі F-16 пачнуць несьці службу па ахове паветранай  прасторы краін Балтыі. Месцам іх дысьлякацыі традыцыйна будзе Летува. Служба адбываецца ў рамках місіі Air Policing. Місію папераменна нясуць краіны NATO, якія маюць свае ВПС,  у краінах Балтыі, у якіх няма ваенна-паветраных сіл. З Польшчы ў  суседнюю краіну адправяцца чатыры машыны й каля 140 чалавек лётнага  складу й наземнага пэрсаналу. Палякі ўжо ня раз ахоўвалі паветраную  прастору балтыйскіх краін, але сёлета ўпершыню ў Летуву накіруюцца F-16.
Місія пачнецца 1 мая й будзе доўжыцца чатыры месяцы. «Гэта будзе гістарычны момант», – паведаміў прадстаўнік ВПС Польшчы палкоўнік Шчэпан Глущак.
«Да  гэтага часу службу несьлі самалёты МіГ-29. Мы даўно плянавалі, каб  гэтую місію выконвалі F-16. Мы ўпэўненыя, што гэтая машына добра сябе  пакажа ў рамках Baltic Air Policing», – адзначыў афіцэр.
У  Галоўным камандаваньні Ўзброеных сіл Польшчы адзначаюць, што замена  самалётаў МіГ-29 на F-16 не азначае поўнай адмовы ад выкарыстаньня савецка-расейскіх машын. МіГ-29 будуць задзейнічаныя ў падрыхтоўцы да вялікіх восеньскім манэўраў, а таксама для патруляваньня паветранай прасторы Польшчы.
вс