Logo Polskiego Radia
Print

У Луганску загінуў назіральнік АБСЭ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.04.2017 10:19
Аўтамабіль назіральнай місіі АБСЭ падарваўся на фугасе ў Луганскай вобласьці.
PAP/EPA/ALEXANDER ERMOCHENKO

Аўтамабіль АБСЭ падарваўся на фугасе ў Луганскай вобласьці, загінуў назіральнік
Аўтамабіль назіральнай місіі АБСЭ падарваўся на фугасе ў Луганскай вобласьці. Гэта першы сьмяротны інцыдэнт за тры гады працы місіі АБСЭ на ўсходзе Ўкраіны.
Аўтамабіль з назіральнікамі АБСЭ быў узарваны ў раёне сяла Прышыб у Славянасэрбскім раёне. Бомба была ўсталяваная загадзя на шляху руху аўтамабіля. У ЛНР выказалі здагадку, што фугас маглі ўсталяваць украінскія дывэрсанты з мэтай правакацыі. У ЛНР таксама заяўляюць, што ўзарваны аўтамабіль адхіліўся ад маршруту.
Намесьнік кіраўніка місіі АБСЭ ва Ўкраіне Аляксандр Хуг паведаміў, што загінуў грамадзянін ЗША. Яшчэ двое, грамадзяне Нямеччыны і Чэхіі, атрымалі раненьні.
«Мін на шляху руху патруля спэцыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЭ наогул не павінна было быць», – заявіў Аляксандр Хуг. Паводле яго слоў, раней гэтай дарогай, якая знаходзіцца ў 2 км ад лініі сутыкненьня, карысталіся і патрулі СММ і мясцовы транспарт.
«Кожны, хто мае дачыненьне да закладкі міны, у выніку падрыву якой загінулі і атрымалі раненьні члены патруля, павінен быць прыцягнуты да адказнасьці», – адзначыў Аляксандр Хуг.

Гэта першы сьмяротны інцыдэнт за тры гады працы місіі АБСЭ на ўсходзе Ўкраіны.

Аўтамабіль з назіральнікамі АБСЭ быў узарваны ў раёне сяла Прышыб у Славянасэрбскім раёне. Бомба была ўсталяваная загадзя на шляху руху аўтамабіля.

У ЛНР выказалі здагадку, што фугас маглі ўсталяваць украінскія дывэрсанты з мэтай правакацыі. У ЛНР таксама заяўляюць, што ўзарваны аўтамабіль адхіліўся ад маршруту.

Намесьнік кіраўніка місіі АБСЭ ва Ўкраіне Аляксандр Хуг паведаміў, што загінуў грамадзянін ЗША. Яшчэ двое, грамадзяне Нямеччыны і Чэхіі, атрымалі раненьні.

«Мін на шляху руху патруля спэцыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЭ наогул не павінна было быць», – заявіў Аляксандр Хуг.

Паводле яго слоў, раней гэтай дарогай, якая знаходзіцца ў 2 км ад лініі сутыкненьня, карысталіся і патрулі СММ і мясцовы транспарт.

«Кожны, хто мае дачыненьне да закладкі міны, у выніку падрыву якой загінулі і атрымалі раненьні члены патруля, павінен быць прыцягнуты да адказнасьці», – адзначыў Аляксандр Хуг.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт