Бэата Шыдла: Эўразьвяз павінен разумець нашыя інтарэсы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.04.2017 14:31
Кіраўнічка польскага ўраду апублікавала ў „Frankfurter Allgemeine Zeitung” свой аўтарскі артыкул.
PAP/Tomasz Gzell
Бэата Шыдла: Эўразьвяз павінен разумець нашыя інтарэсы
Кіраўнічка польскага ўраду апублікавала ў „Frankfurter Allgemeine Zeitung” свой аўтарскі артыкул.
Прэм’ер Бэата Шыдла ў аўтарскім артыкуле для „Frankfurter Allgemeine Zeitung” напісала, што Польшча выказваецца за адзінства ў Эўрапейскім Зьвязе, кампрамісы й пагадненьні, аднак яны павінны належным чынам улічваюць польскія патрэбы й інтарэсы. Кіраўнічка польскага ўраду запэўніла, што Польшча не зьбіраецца пазьбягаць пытаньняў, датычных салідарнасьці ЭЗ па справе міграцыйнага крызысу.
Бэата Шыдла нагадала, што Польшча пасьпяхова госьціць каля аднаго мільёна грамадзян Украіны, эфэктыўна ахоўвае 1200 кілямэтраў усходняй мяжы ЭЗ і павялічвае гуманітарную дапамогу краінам, дзе адбываюцца канфлікты. „Гэта наша эўрапейская салідарнасьць”, - падкрэсьліла Бэата Шыдла.
У нядзелю прэм'ер Польшчы накіруецца ў Гановэр, каб разам з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель адкрыць адну з найбуйнейшай у сьвеце прамысловых выставаў Hannover Messe 2017. Польшча зьяўляецца ганаровым партнэрам гэтага мерапрыемства.
аз