Дашкевіча вызвалілі з СІЗА
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
15.04.2017 17:22
Малады палітык застаецца пад падпіскай аб нявыезьдзе, абвінавачаньні ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» зь яго не зьнялі.
Зьміцер Дашкевічnaviny.by
Лідара «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча вызвалі з СІЗА №1 Менска пад падпіску аб нявыезьдзе. Цяпер ён знаходзіцца дома з сям’ёй. Як заявіў Зьміцер Дашкевіч падчас прэс-канфэрэнцыі, яго па-ранейшаму абвінавачваюць у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» паводле часткі 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Зьмітра Дашкевіча затрымалі ў Менску 22 сакавіка. Як заявіў грамадзкі актывіст, сьледчыя прад’яўлялі яму дакумэнты, у якіх было напісана, што яго й некалькі дзесяткаў іншых асобаў падазраюць у тым, што з 2011 году яны стваралі арганізацыю, мэтай якой было «зьдзейсьніць дзяржаўны пераварот».
Ад любых камэнтароў сьледчым Дашкевіч адмовіўся. «Справу патрыётаў», па якой за кратамі знаходзяцца каля 20 чалавек, Дашкевіч называе «абсурдам і анэкдотам». Калі б ў беларускіх уладаў былі сапраўдныя падставы для абвінавачаньня, яны б даўно іх прадставілі, а не прад’яўлялі публіцы неіснуючага джыпа на ўкраінска-беларускай мяжы, абсурдных схронаў з арматурай і страйкбольных прывадаў замест сапраўднай зброі – зазначыў Зьміцер Дашкевіч.
belsat.eu/ап