Logo Polskiego Radia
Print

Вучэньні беларускіх і расейскіх дэсантнікаў праходзяць пад Берасьцем

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.04.2017 09:47
У вучэньнях задзейнічана каля 500 вайскоўцаў, больш за 50 адзінак тэхнікі.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакphoto:pixabay.com/Creative Commons CC0

Вучэньні беларускіх і расейскіх дэсантнікаў праходзяць пад Берасьцем
З 11 па 13 красавіка пад кіраўніцтвам камандзіра 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі на палігоне Брэсцкі праходзяць батальённыя тактычныя вучэньні з дэсантна-штурмавым батальёнам 38-й брыгады, у якіх удзельнічае падразьдзяленьне 106-й гвардзейскай паветрана- дэсантнай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расеі, піша БелаПАН.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, падчас БТУ беларускім і расейскім дэсантнікам трэба будзе сумесна вырашаць вучэбна-баявыя задачы па зьдзяйсьненьні маршу ў прызначаны раён пад прыкрыцьцём паветрана-пошукавай штурмавой групы, дэсантаваньне ротнай тактычнай групы з верталётаў Мі-8, блякаваньні і зьнішчэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня ўмоўнага праціўніка ў розных умовах абстаноўкі.
У вучэньнях задзейнічана каля 500 вайскоўцаў, больш за 50 адзінак ваеннай, спэцыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі, а таксама авіяцыйная тэхніка.

З 11 па 13 красавіка пад кіраўніцтвам камандзіра 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі на палігоне Брэсцкі праходзяць батальённыя тактычныя вучэньні з дэсантна-штурмавым батальёнам 38-й брыгады, у якіх удзельнічае падразьдзяленьне 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расеі, піша БелаПАН.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, падчас БТУ беларускім і расейскім дэсантнікам трэба будзе сумесна вырашаць вучэбна-баявыя задачы па зьдзяйсьненьні маршу ў прызначаны раён пад прыкрыцьцём паветрана-пошукавай штурмавой групы, дэсантаваньне ротнай тактычнай групы з верталётаў Мі-8, блякаваньні і зьнішчэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня ўмоўнага праціўніка ў розных умовах абстаноўкі.

У вучэньнях задзейнічана каля 500 вайскоўцаў, больш за 50 адзінак ваеннай, спэцыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі, а таксама авіяцыйная тэхніка.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт