Logo Polskiego Radia
Print

Расея перакінула фрэгат у Міжземнае мора

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.04.2017 11:03
«Адмірал Грыгаровіч» экстранна накіраваўся да берагоў Сырыі.
Фрэгат Чарнаморскага флёту РФ «Адмірал Грыгаровіч»Фрэгат Чарнаморскага флёту РФ «Адмірал Грыгаровіч»defence.ru

Фрэгат Чарнаморскага флёту РФ «Адмірал Грыгаровіч» вярнуўся ў склад пастаяннага злучэньня расейскага флёту ў Міжземным моры. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыйнага забесьпячэньня Чарнаморскага флёту капітана першага рангу Вячаслаў Трухачоў.

«Сёньня фрэгат Чарнаморскага флёту «Адмірал Грыгаровіч» пад камандаваньнем капітана трэцяга рангу Анатолія Вялічкі ўвайшоў у склад пастаяннага злучэньня Ваенна-марскога флёту ў Міжземным моры», – гаворыцца ў паведамленьні.

Таксама адзначаецца, што ў пэрыяд з 3 па 5 красавіка «Адмірал Грыгаровіч» быў караблём-гаспадаром у ходзе неафіцыйнага візыту атрада караблёў ВМС Турцыі ў Наварасійск і прыняў удзел у двухбаковых расейска-турэцкіх ваенна-марскіх вучэньнях тыпу PASSEX.

«Адмірал Грыгаровіч» – гэта сучасны старажавы карабель (фрэгат), спушчаны на ваду ў сакавіку 2016 году. Ён узброены крылатымі ракетамі «Калібр-НК», ракетным комплексам самаабароны «Штыль-1», артустаноўкай А-190 калібру 100 мілімэтраў, зэнітнай артылерыяй, рэактыўнай бомбавай устаноўкай, тарпэдамі. Ён можа несьці палубны верталёт Ка-27 або Ка-31.

Напярэдадні Расея пачала тэрмінова перакідваць баявыя караблі да берагоў Сырыі. Гэта зьвязана з ракетнай атакай ЗША, у выніку якой быў зьнішчаны ваенны аэрадром «Шайрат» у Сырыі.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт