LOT адкрыў спалучэньні з Лос-Анджэлесам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        03.04.2017 16:41
                    
                                 
                
                
                    Лос-Анджэлес –  чарговы горад у Паўночнай Амэрыцы, куды лётаюць самалёты польскага авіяперавозчыка.
 
                
                
                    
                        
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0
                     
                
                
                
               
                
                          Сёньня польскія авіялініі LOT адкрываюць спалучэньні з Лос-Анджэлесам у Злучаных Штатах Амэрыкі. Першы самалёт выляцеў з варшаўскага аэрапорта імя Шапэна а 16.30 паводле польскага часу.
Палёт у ЗША будзе доўжыцца больш за 12 гадзін і гэта будзе самы доўгі рэйс польскіх авіялініяў без прызямленьня для дазапраўкі.  Як кажа старшыня авялініяў Рафал Мільчарскі (Rafał Milczarski), Лос-Анджэлес – гэта чарговы горад у Паўночнай Амэрыцы, куды лётаюць польскія самалёты. Нагадаем, LOT абслугоўвае спалучэньні з Варшаву ў аэрапорты ў Нью-Ёрку, Таронта й Чыкага.
Са студзеня мінулага году польскі авіяперавозчык разбодоўвае сетку міжкантынэнтальных рэйсаў. У студзені 2016 году ён запусьціў рэйсы ў Токіё. У кастрычніку - у Сэул.
 У мінулым годзе LOT адкрыў агулам больш за 20 новых міжнародных маршрутаў.
 аз