Вашчыкоўскі: Украіабяцала лепш ахоўваць польскія дыппрадстаўніцтвы
Пра інцыдэнт у Луцку кіраўнік польскай дыпляматыі размаўляў са сваім украінскім калегам у Брусэлі.
Улады ў Кіеве запэўнілі, што польскія дыпляматычныя прадстаўніцтвы ва Ўкраіне будуць лепш ахоўвацца. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, які ў штаб-кватэры NATO ў Брусэлі сустрэўся са сваім украінскім калегам.
Паводле кіраўніка польскай дыпляматыі, да гэтай пары дзеяньні ўкраінскага боку па гэтай справе былі недастатковыя.
„У Луцку ў нас не было аховы з боку функцыянэраў мясцовага паліцэйскага ўчастка. Тое ж самае было і ў Кіеве. Тым часам украінскія ўлады абавязаныя ахоўваць гэтыя аб'екты. Цяпер нам абяцалі, што польскія аб'екты будуць ахоўваць функцыянэры Нацыянальнай гвардыі”, - дадаў Вітальд Вашчыкоўскі.
Міністар сказаў, што заява ўкраінскіх уладаў аб ахове польскіх дыппрадстаўніцтваў датычыць ня толькі консульстваў, але таксама месцаў нацыянальнай памяці.
Нагадаем, ноччу ў нядзелю невядомыя зьдзяйсьняльнікі абстралялі з гранатамёта будынак польскага консульства ў Луцку ў заходняй Украіне. Ніхто не пацярпеў. Пашкоджаныя былі дах і столь будынку.
аз