Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына не плянуе выдзяляць на абарону 2% ВУП

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2017 13:15
Такім чынам нямецкія ўлады адрэагавалі на заклік дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана.
PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Нямеччына не плянуе вылучаць на абарону 2% ВУП
Такім чынам нямецкія ўлады адрэагавалі на заклік дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана.
Нямеччына не плянуе вылучаць на абарону 2% ВУП. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Нямеччыны падчас сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў замежных спраў краін NATO ў Брусэлі. Паводле нямецкіх сродкаў масавай інфармацыі, гэта азначае канфрантацыю са Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Нагадаем учора кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі заклікаў хаўрусьнікаў з альянсу да павелічэньня выдаткаў на абарону да 2% ВУП.
Паводле кіраўніка нямецкай дыпляматыі Зігмара Габрыэля, гэткія выдаткі для Бэрліна нерэальныя, паколькі азначалі б прызначэньне на бундэсвэру 70 мільярдаў даляраў у год.
„Я ня ведаю ніводнага палітыка ў Нямеччыне, які быў бы перакананы, што наша краіна можа гэта зрабіць, і што нам гэта патрэбнае”, - сказаў кіраўнік нямецкай дыпляматыі.
Міністар Габрыэль сказаў, што ніхто ня мае права патрабаваць ад Нямеччыны вылучаць на абароны 2% ВУП. Кіраўнік пераконваў, што гэткае абавязацельства не існуе, таму што на саміце NATO ў 2014 годзе ва Ўэльсе было выключна вырашана, што краіна альянсу паспрабуюць наблізіць свае выдаткі да гэтага ўзроўню.
Нагадаем, учора дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан пасьля сустрэчы міністраў замежных спраў NATO ў Брусэлі заявіў, што саюзьнікі Амэрыкі таксама павінны выканаць свае абавязацельствы й павысіць выдаткі на абарону.
аз

Нямеччына не плянуе выдзяляць на абарону 2% ВУП. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Нямеччыны падчас сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў замежных спраў краін NATO ў Брусэлі.

Паводле нямецкіх сродкаў масавай інфармацыі, гэта азначае канфрантацыю са Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Нагадаем учора кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі заклікаў хаўрусьнікаў з альянсу да павелічэньня выдаткаў на абарону да 2% ВУП.

Паводле кіраўніка нямецкай дыпляматыі Зігмара Габрыэля, гэткія выдаткі для Бэрліна нерэальныя, паколькі азначалі б прызначэньне на бундэсвэру 70 мільярдаў даляраў у год.

„Я ня ведаю ніводнага палітыка ў Нямеччыне, які быў бы перакананы, што наша краіна можа гэта зрабіць, і што нам гэта патрэбнае”, - сказаў кіраўнік нямецкай дыпляматыі.

Міністар Габрыэль сказаў, што ніхто ня мае права патрабаваць ад Нямеччыны вылучаць на абароны 2% ВУП. Ён пераконваў, што гэткае абавязацельства не існуе, таму што на саміце NATO ў 2014 годзе ва Ўэльсе было выключна вырашана, што краіна альянсу паспрабуюць наблізіць свае выдаткі да гэтага ўзроўню.

Нагадаем, учора дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан пасьля сустрэчы міністраў замежных спраў NATO ў Брусэлі заявіў, што саюзьнікі Амэрыкі таксама павінны выканаць свае абавязацельствы й павысіць выдаткі на абарону.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт