Logo Polskiego Radia
Print

Польшча патрабуе дадатковай аховы сваіх дыппрадстаўніцтваў ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2017 14:24
Анджэй Дуда й Пётр Парашэнка размаўлялі па тэлефоне пра абстрэл польскага консульства ў Луцку.
PAP/Jakub Kamiński

Польшча патрабуе дадатковай аховы сваіх дыппрадстаўніцтваў ва Ўкраіне
Анджэй Дуда й Пётр Парашэнка размаўлялі па тэлефоне пра абстрэл польскага консульства ў Луцку.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда размаўляў па тэлефоне з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам пра напад на польскае консульства ў Луцку на захадзе Ўкраіны.
Ноччу невядомыя абстралялі з гранатамёта польскае прадстаўніцтва ў гэтым горадзе. Анджэй Дуда падкрэсьліў, што гэтата інцыдэнту нельга пакінуць без рэакцыі.
Анджэй Дуда: Справа мае ня толькі дзяржаўны характар, гэта таксама пытаньне бясьпекі нашага дыппрадстаўніцтва й нашых суайчыньнікаў, якія пражываюць у гэтай краіне. Нельга пакінуць без рэакцыі абстрэлу з гранатамёта й пашкоджаньняў, да якіх яны прычыніліся ў будынку консульства. Гэта патрабуе рашучай рэакцыі.
У сваю чаргу прэзыдэнт Украіны адзначыў на Твітэры, што адносіны з Польшчай не павінны пацярпець у выніку правакацыяў. Такім чынам Пётр Парашэнка падсумаваў сваю размову з кіраўніком Польшчы.
„Ніякія правакацыі не павінны паўплываць на сяброўскія польска-ўкраінскія адносін. Пра гэта мы гаварылі па тэлефоне з прэзыдэнтам Анджэем Дудам”, - напісаў Пётр Парашэнка. Ён дадаў, што запрапанаваў, каб польскія экспэрты далучылі да сьледчай групы, якая будзе расьсьледаваць інцыдэнт.
У выніку абстрэлу быў пашкоджаны дах і столь будынка. Зьдзяйсьняльнікі цэлілі ў вокны службовых памяшканьняў консульства. Консул і яго сям'я жывуць у іншым, аддаленым крыле будынка. Стрэлы пачулі ахоўнікі й паведамілі паліцыю.
Кіраўнік украінскай дыпляматыі Павал Клімкін выказаў абурэньне з нагоды інцыдэнту й назваў яго правакацыяй. Міністар паабяцаў, што яго краіна зробіць усё, каб пакараць вінаватых.
У ходзе сустрэчы з амбасадарам Украіны ў Польшчы дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Ян Дзядзічак (Jan Dziedziczak) запатрабаваў узмацненьня аховы польскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў ва Ўкраіне.
Ён дадаў, што да выкананьня гэтага патрабаваньня польскага боку, усе польскія консульствы ва Ўкраіне будуць зачыненыя. Тым ня менш польскія консулы будуць аказваць неабходную дапамогу грамадзянам Польшчы.
аз

Прэзыдэнт Анджэй Дуда размаўляў па тэлефоне з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам пра напад на польскае консульства ў Луцку на захадзе Ўкраіны.
Ноччу невядомыя абстралялі з гранатамёта польскае прадстаўніцтва ў гэтым горадзе. Анджэй Дуда падкрэсьліў, што гэтата інцыдэнту нельга пакінуць без рэакцыі.

Анджэй Дуда: Справа мае ня толькі дзяржаўны характар: гэта таксама пытаньне бясьпекі нашага дыппрадстаўніцтва й нашых суайчыньнікаў, якія пражываюць у гэтай краіне. Нельга пакінуць без рэакцыі абстрэлу з гранатамёта й пашкоджаньняў будынку консульства. Гэта патрабуе рашучай рэакцыі.

У сваю чаргу прэзыдэнт Украіны адзначыў на Твітэры, што адносіны з Польшчай не павінны пагоршыцца ў выніку правакацыяў. Такім чынам Пётр Парашэнка падсумаваў сваю размову з кіраўніком Польшчы.

„Ніякія правакацыі не павінны паўплываць на сяброўскія польска-ўкраінскія адносіны. Пра гэта мы гаварылі па тэлефоне з прэзыдэнтам Анджэем Дудам”, - напісаў Пётр Парашэнка. Ён дадаў, што запрапанаваў, каб польскія экспэрты далучылі да сьледчай групы, якая будзе расьсьледаваць інцыдэнт.

У выніку абстрэлу быў пашкоджаны дах і столь будынку. Злачынцы цэліліся ў вокны службовых памяшканьняў консульства. Консул і яго сям'я жывуць у іншым крыле будынку. Стрэлы пачулі ахоўнікі й паведамілі паліцыю.

Кіраўнік украінскай дыпляматыі Павал Клімкін выказаў абурэньне з нагоды інцыдэнту й назваў яго правакацыяй. Міністар паабяцаў, што яго краіна зробіць усё, каб пакараць вінаватых.

У ходзе сустрэчы з амбасадарам Украіны ў Польшчы дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Ян Дзядзічак (Jan Dziedziczak) запатрабаваў узмацненьня аховы польскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў ва Ўкраіне.

Ён дадаў, што да выкананьня гэтага патрабаваньня польскага боку ўсе польскія консульствы ва Ўкраіне будуць зачыненыя. Тым ня менш польскія консулы будуць аказваць неабходную дапамогу грамадзянам Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт