Украінскае МЗС: Aбстрэл польскага консульства - гэта правакацыя
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.03.2017 10:48
Кіраўнік украінскай дыпляматыі Павал Клімкін выказаў абурэньне ў сувязі з гэтай падзеяй.
будынак консульства Польшчы ў Луцку пасьля тэрактуPhoto: ukraine.web2ua.com/az
Правакацыя – так кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Ўкраіны Павал Клімкін назваў абстрэлы польскага консульства ў Луцку. Уначы невядомыя адкрылі агонь па польскім дыпляматычным прадстаўніцтве. Паводле папярэдняй ацэнкі ўкраінскіх службаў, консульства было абстралянае з гранатамёта. Пашкоджаны дах і столь ўнутры будынку. У выніку абстрэлу ніхто не пацярпеў.
Кіраўнік украінскай дыпляматыі Павал Клімкін выказаў абурэньне ў сувязі з гэтым інцыдэнтам.
Паліцыя праводзіць сьледзтва па гэтай справе.
аз