Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня ў Польшчы дэманстравалі супраць расізму (ФОТАРЭПАРТАЖ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.03.2017 15:47
На думку няўрадавых арганізацый, у Польшчы ўзмацняюцца канфлікты на нацыянальнай глебе.

Сёньня ў многіх польскіх гарадах прайшлі дэманстрацыі «Салідарныя супраць расізму». Яны арганізаваныя ў сувязі з надыходзячым Міжнародным днём барацьбы з расавай дыскрымінацыяй, які адзначаецца 21 сакавіка.

Галоўным арганізатарам дэманстрацый зьяўляецца кааліцыя «Абʼяднаныя супраць расізму», у склад якой уваходзяць няўрадавыя й рэлігійныя арганізацыі, а таксама палітычныя групоўкі. На іх думку, у Польшчы ўзмацняюцца канфлікты на нацыянальнай глебе.

У сваю чаргу прадстаўнікі нацыяналістычных колаў у некаторых гарадах, у тым ліку ў Варшаве, арганізавалі пратэстныя маніфэстацыі пад дэвізам «Супраць усходняй іміграцыі». Яны запэўніваюць, што гэтыя пратэсты скіраваны ня супраць саміх імігрантаў, а супраць эўракратаў і карпарацый, якія выкарыстоўваюць імігрантаў, у выпадку Польшчы – перш за ўсё ўкраінцаў – як танную працоўную сілу.

вс

фота: PAP/Paweł Supernak

на фота: маніфэстацыя ў Варшаве

/

/

/

/

/

/


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт