Logo Polskiego Radia
Print

Расея перакіне ў Чорнае мора тры падводныя лодкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.03.2017 12:04
Субмарыны праекту «Варшавянка» будуць узброены ракетамі «Калібр».
Падводная лодка праекту 636.3 «Варшавянка» «Растоў-на-Доне» Чарнаморскага флёту РФПадводная лодка праекту 636.3 «Варшавянка» «Растоў-на-Доне» Чарнаморскага флёту РФwww.mil.ru

У 2017 годзе расейскія ваенныя перабазіруюць з Балтыйскага мора на Чорнае мора тры падводныя лодкі праекту «Варшавянка», абсталяваныя крылатымі ракетамі «Калібр».

«Да канца бягучага году плянуецца завяршэньне выпрабаваньняў і пераход з Балтыйскага на Чарнаморскі флёт яшчэ трох аднатыпных падводных лодак: «Краснадар», «Колпіна» й «Вялікі Ноўгарад», – паведамілі ў аддзеле інфармацыйнага забесьпячэньня Чарнаморскага флёту.

Першыя тры падлодкі праекту «Варшавянка», пабудаваныя для Чарнаморскага флёту, – «Наварасійск», «Растоў-на-Доне» й «Стары Аскол», ужо прыбылі да месца пастаяннай дысьлякацыі.

Экіпажы гэтых падлодак прынялі ўдзел ва ўрачыстым нядзельным мітынгу, прысьвечаным 111-годзьдзю падводных сіл Расеі.

Падлодкі праекту 636.3 «Варшавянка» адносяцца да трэцяга пакаленьня й зьяўляюцца разьвіцьцём праектаў 636 і 877. Яны лічацца аднымі з самых малашумных у сьвеце, за што на Захадзе атрымалі назву «Чорная дзірка».

Як паведамлялася раней, у анэксаваным Крыме пабудуюць тры ракетныя караблі праекту 22800 «Каракурт». Работы будуць весьціся на нацыяналізаваным суднабудаўнічым заводзе «Мора» ў Феадосіі ў 2018-2020 гадах.

интерфакс/корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт