Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэм'ер Украіны: Эўрабачаньне адбудзецца ў Кіеве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.03.2017 16:17
Сродкі на арганізацыю конкурсу выдзеленыя зь дзяржбюджэту й бюджэту Кіева, запэўніў Генадзь Зубко.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

„Эўрабачаньне адбудзецца ва Ўкраіне ў траўні 2017 году. Былі некаторыя праблемы, але яны ўжо вырашаныя. Продаж квіткоў пачаўся”, - сказаў у інтэрвію польскаму агенцтву друку PAP віцэ-прэм’ер Украіны Генадзь Зубко.

Некалькі тыдняў таму СМІ паведамлялі, што Ўкраіна можа мець праблемы з арганізацыяй Эўрабачаньня пасьля таго, як ад удзелу ў падрыхтоўцы фэстывалю адмовілася некалькі арганізатараў.

У прыватнасьці, агенцтва Reuters зазначала, што асноўнай праблемай зьяўляецца растучы бюджэт мерапрыемства.

У лютым прэм'ер-міністар Украіны Ўладзімер Гройсман запэўніваў, што арганізацыі конкурсу абсалютна нічога не пагражае.

„Эўрабачаньне пройдзе ва Ўкраіне ў траўні 2017 году (...) Мы выдзелілі сродкі зь дзяржаўнага бюджэту. Выдзеленыя таксама грошы зь бюджэту Кіева”, - запэўніў віцэ-прэм’ер Зубко.

Паводле яго словаў, дзяржаўны бюджэт краіны прызначыць на арганізацыю конкурсу 15 мільёнаў эўра, 7 млн эўра выдзеліць сталічны горад.

Нагадаем, у 2016 годзе ў фінале 61-га Эўрабачаньня ў Стакгольме перамагла татарская сьпявачка Джамала, якая прадстаўляла Ўкраіну. Паляк Міхал Шпак заняў тады восьмае месца сярод выканаўцаў з 26 краін сьвету.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт