Вашчыкоўскі сустрэўся з дарадчыкам Трампа па справах рэлігій
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.03.2017 10:17
Падчас размовы абмяркоўваліся пэрспэктывы супрацы Польшчы з новай адміністрацыяй ЗША.
Міністар замежных спраў Польшчы Вітaльд ВашчыкоўскіPhoto:Karolina Siemion-Bielska/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0 pl
Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) сустрэўся з дарадчыкам прэзыдэнта Дональда Трампа па справах рэлігій Ралфам Рыдам (Ralph Reed), які быў зь візытам у Варшаве. Як напісана ў паведамленьні польскага МЗС, падчас размовы абмяркоўваліся польска-амэрыканскія адносіны, у тым ліку пэрспэктывы больш цеснага супрацоўніцтва Польшчы з новай адміністрацыяй ЗША.
Міністар Вашчыкоўскі падкрэсьліў, што ЗША зьяўляюцца ключавым саюзьнікам Польшчы. Паводле яго, галоўным фундамэнтам польска-амэрыканскіх адносінаў застаецца супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі й абароны, хоць нельга забываць таксама пра палітычны й эканамічны аспэкты супрацы.
Кіраўнік польскай дыляматыі выказаў спадзяваньне, што двухбаковыя стасункі з новай адміністрацыяй ЗША будуць працягваць разьвівацца так плённа, як і раней.
Ралф Рыд знаходзіўся ў Польшчы з дакладамі для хрысьціянскіх лідараў.
аз