Якуб Конан - апошні беларускі салдат генэрала Андэрса (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.03.2017 07:19
Трагічны лёс жаўнера 2-га Польскага корпусу й яго беларусаў-саслужыўцаў.
Генэрал Уладзіслаў Андэрс перад жаўнерамі 2-га Польскага корпусу, Італія, 1945 годPublic Domain
У варшаўскім Музэі незалежнасьці Польшчы працуе выстава пад назвай «Беларусы ў Войску Польскім у 1939-1945 гадах». Аўтарам выставы зьяўляецца вядомы беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. На адкрыцьці выставы прагучала прозьвішча Якуба Конана – жаўнера арміі генэрала Андэрса, які да нядаўна быў апошнім з жывых удзельнікаў бітвы пад Монтэ-Касіна. Яго лёс і лёс ягоных саслужыўцаў быў нялёгкі, часам трагічны. Пра Якуба Конана й іншых беларусаў арміі Андэрса з Ігарам Мельнікавым размаўляе Валеры Саўко.
слухайце гукавы файл
Якуб Конан. Стоп-кадр зь фільма "Зваротны адлік. Монтэ-Касіна. Доўгі шлях дадому"