Logo Polskiego Radia
Print

Сацыялісты й дэмакраты патрабуюць спыніць перамовы з Турцыяй

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.03.2017 12:16
Эўрадэпутаты востра адрэагавалі на дыпляматычны скандал паміж Турцыяй і Нідэрляндамі.
wikimedia commons/Diliff/CC BY 3.0

Старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер рэзка раскрытыкаваў Турцыю за паклёпніцкія выказваньні на адрас Нідэрляндаў. Ён назваў скандальнымі заявы прэзыдэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана й іншых турэцкіх палітыкаў. Такім чынам Жан-Клёд Юнкер пракамэнтараваў дыпляматычны крызыс паміж Турцыяй і Нідэрляндамі.

Параўнаньне палітыкі Нідэрляндаў да фашызму Трэцяга Рэйху - гэта, паводле брусэльскага чыноўніка, выразнае злоўжываньне, якое аддаляе Турцыю ад Эўропы.

У сваю чаргу старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск сказаў, што калі сёньня нехта бачыць фашызм у Ратэрдаме, то ён цалкам адарваны ад рэальнасьці.

Фракцыі хрысьціянскіх дэмакратаў і сацыялістаў заклікалі спыніць перамовы аб уступленьні Турцыі ў Эўразьвяз.

аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт