Рымашэўскі, Губарэвіч і Лябедзька арыштаваныя на 15 сутак
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        11.03.2017 16:23
                    
                                 
                
                
                    Яны выйдуць на волю толькі пасьля акцыі пратэстнай акцыі, заплянаванай на 25 сакавіка ў Менску.
                
                
                    
                        
Віталь Рымашэўскі на акцыі пратэсту ў Маладэчне. Фота: "Наша Ніва"nn.by
                     
                
                
                
               
                
                         Сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага за ўдзел у акцыі пратэсту супраць «падатку на дармаедаў» у Маладэчне асудзілі на 15 сутак. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Рымашэўскаму вынесьлі прысуд аналягічны таму, які атрымалі старшыня Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Такім чынам, лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі прапусьцяць усе акцыі пратэсту «недармаедаў», якія былі заплянаваныя ў сакавіку, і выйдуць на волю толькі каля 19:30 у Дзень Волі 25 сакавіка.
У Беларусі працягваюцца мітынгі супраць пагаршэньня эканамічнага становішча і за адмену Дэкрэту №3. Прянуецца, што ў нядзелю 12 сакавіка пратэсты пройдуць ў Воршы, Рагачове й Бабруйску. 15 сакавіка пратэстныя акцыі павінныя прайсьці ў Менску, Горадні й Магілёве. 25 сакавіка маніфэстацыі плянуюцца ў Менску, Віцебску й Гомелі.
Bchd.info/ап