Адмова Польшчы падпісаць заключэньні саміту ЭЗ выклікала крытычныя камэнтары
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
10.03.2017 09:40
У Брусэлі адбыўся моцны абмен думкамі паміж польскай прэмʼер-містрам і лідарамі Францыі і Бэльгіі.
Photo: PAP/Radek Pietruszka
Лідэры ЭЗ працягнулі мандат Дональда Туска на пасадзе кіраўніка Эўрапейскай рады - пры супраціве Польшчы. Прэм’ер-міністар Бэата Шыдла адмовілася прыняць заключэньні саміту.
Высновы саміту не зьяўляюцца прававым актам, а толькі палітычнымі рэкамэндацыямі. У дакумэнце гаворыцца, што да чэрвеня дзяржавы ЭЗ дамовяцца аб праве на прытулак і абавязковым прыманьні ўцекачоў.
Бэата Шыдла тлумачыла, што не магла падтрымаць заключэньні саміту, на якім адбыліся перавыбары старшыня Эўрапейскай Рады, супраць якога пратэставала Польшча. Шыдла казала, што ідзецца пра прынцыпы.
Паводле слоў дыпляматаў, гэтае рашэньне выклікала крытычныя камэнтары.
На заканчэньне сустрэчы лідэраў 28 краін, адбыўся моцны абмен думкамі паміж польскай прэмʼер-міністрам - з прэзыдэнтам Францыі і прэмʼер-міністрам Бэльгіі «У вас ёсьць прынцыпы, а ў нас ёсьць структурныя фонды», – сказаў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, намякаючы на эўразьвязаўскія грошы, якія Польшча атрымлівае дзякуючы, між іншым, Францыі.
У сваю чаргу прэм’ер-міністар Бэльгіі Шарль Мішэль казаў аб выцягваньні ўнутрыдзяржаўных спрэчак на форум ЭЗ і пра дзіцячыя паводзіны.
яс