Logo Polskiego Radia
Print

Як беларускія камуністы не хацелі сьпяваць "Інтэрнацыянал" па-расейску

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.03.2017 18:13
  • Kupala.mp3
Пераклад з францускай быў даручаны Янку Купалу, а зрабіць яго дапамагла цешча паэта - францужанка па-нацыянальнасьці.
Янка КупалаЯнка КупалаPublic Domain

Постаць песьняра беларускага народу Янкі Купалы й яго творчасьць добра вядомая кожнаму беларусу. Але як аказваецца, ня ўсе старонкі жыцьця паэта шырока вядомыя публіцы.

Напрыклад, ня ўсе ведаюць, што пісаць вершы Купала пачынаў па-польску. “Калі б Янка Купала ня стаў бы пісаць на беларускай мове, ён быў бы выдатным польскім паэтам”, - сказала нам дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы Алена Ляшковіч.

Жонка Янкі Купалы была напалову францужанкай. Цікавы факт: цешча паэта, францужанка Эмілія Манэ, заўсёды жыла зь Янкам Купалам. Існуе вэрсія, што яна – сваячка вядомага імпрэсіяніста Клёда Манэ.

Чарговы малавядомы факт: з дапамогай сваёй цешчы Янка Купала пераклаў з францускага арыгіналу на беларускую мову “Інтэрнацыянал”. У 1920-х гадах кіраўніцтва БССР зазначала, што беларускія камуністы міжнародны гімн хочуць сьпяваць на сваёй роднай мове, па-беларуску, а не па-руску, і задачу перакласьці вядомую песьню даручыла Купалу.

Пра невядомыя моманты жыцьця літаратара з Аленай Ляшковіч размаўляе Валеры Саўко.

іншыя цікавыя факты - у далучаным гукавым файле

працяг размовы пра малавядомыя факты з жыцьця Янкі Купалы - у бліжэйшы час

Алена
Алена Ляшковіч – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы/фота: Беларуская служба Польскага радыё
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт