Кабякоў: Праблемы з Расеяй уплываюць на ўдзел Менска ў інтэграцыйных працэсах
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        07.03.2017 11:32
                    
                                 
                
                
                    Прэм'ер-міністaр Беларусі казаў на сустрэчы кіраўнікоў урадаў постсавецкага Эўразійскага эканамічнага саюза у Бішкеку.
                
                
                    
                        
Wikipedia/Jürg Vollmer/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         Кабякоў: Праблемы з Расеяй ўплываюць на ўдзел Менска ў інтэграцыйных працэсах
Прэмʼер-міністaр Беларусі адзначыў, што праблемы ў стасунках з Расеяй уплываюць  на ўдзел Менска ў інтэграцыйных працэсах. Андрэй Кабякоў казаў аб гэтым  у Бішкеку, сталіцы Кыргызстана, на сустрэчы кіраўнікоў урадаў  постсавецкага Эўразійскага эканамічнага саюза.
Прэмʼер Кабякоў падкрэсьліў, што Менск глыбока занепакоены неўрэгуляваным пытаньнем аб цэнах і пастаўках расейскіх энэргарэсурсаў  у Беларусь. Ён дадаў, што ў рамках Эўразійскага эканамічнага саюза па  ранейшаму ствараюцца новыя праблемы ў супрацоўніцтве. Кабякоў адзначыў,  што раней было ўзгоднена ліквідаваць розьніцу ў коштах на газ да 2025  года. Аднак жа цана расейскага газу для Беларусі замест зьніжацца  павялічваецца. На працягу апошніх двух гадоў, розьніца ў кошце на газ  паміж Расеяй і Беларусьсю павялічылася з 38 да 110 працэнтаў.
«Як можа быць свабода перамяшчэньня тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы?» – запытаўся кіраўнік беларускага ўраду ва ўдзельнікаў сустрэчы.
Прэмʼер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што словы прэмʼер-міністра Беларусі гучаць амаль як шантаж.
яс