Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўлады даплацяць да паслугі няні 350 эўра штомесяц

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.03.2017 16:14
Улады Малапольскага ваяводзтва прыступілі да рэалізацыі праграмы пад назвай «Малапольская няня».
www.pixabay.com

Муніцыпальныя ўлады Малапольскага ваяводзтва (адміністрацыйны цэнтар горад Кракаў) прыступілі да рэалізацыі праграмы пад назвай «Малапольская няня». У 30-і гмінах – найменшых тэрытарыяльных адзінках, – дзе адсутнічаюць дзіцячыя ясьлі й садкі, улады будуць даплачваць сем’ям да паслугі няні. Калі сям’я вырашыць наняць наню, то штомесяц атрымае 1500 злотых даплаты (каля 350 эўра). Ваяводзкія муніцыпальныя ўлады лічаць, што праграма дапаможа ў актывізацыі на рынку працы маладых бацькоў з малымі дзецьмі.

Праграма-пілёт працягнецца 10 месяцаў. Ёй будуць ахопленыя каля 100 сямей. Згодна з праграмай, працаўладкавацца няней змогуць таксама члены сям’і, але пры ўмове, што яны беспрацоўныя й старэшыя за 50 гадоў. У выпадку посьпеху праекту ён будзе пашыраны.

На праграму-пілёт плянуецца выдаткаваць 750 тыс. злотых (174 тыс. эўра).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт