Logo Polskiego Radia
Print

«Беларусы ў Войску Польскім у 1939-1945 гадах» (ФОТАРЭПАРТАЖ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.03.2017 19:38
  • vystava.mp3
«Калі ты ведаеш сваю гісторыю, ты становішся багацейшы, незалежна ад таго, якая яна».

У варшаўскім Музэі незалежнасьці Польшчы ўрачыста была адкрытая выстава пад назвай «Беларусы ў Войску Польскім у 1939-1945 гадах». Аўтарам выставы зьяўляецца вядомы беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. Нагадаем, яго асноўнай тэмай прафэсійнага зацікаўленьня зьяўляецца войска, і перш за ўсё Войска Польскае ды служба ў ім беларусаў.

Пасол
Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў (зьлева) і ваенны аташэ, палкоўнік Валерый Капшуль


Адкрыцьцё выставы прайшло ў Варшаўскай цытадэлі. Гэта сымбалічнае месца, таму што тут у царскія часы існавала турма, у якой утрымліваліся палітычныя вязьні, у тым ліку Фелікс Дзяржынскі, Рамуальд Траўгут і Юзэф Пілсудзкі.

/


Выставу адкрыў пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр’янаў. Пасьля гэтага былі паказаныя два дакумэнтальныя фільмы: пра беларусаў у Войску Польскім і іх барацьбе супраць гітлераўцаў у 1939 годзе, а таксама пра ўдзел беларусаў у складзе польскага корпусу ў легендарнай бітве пад Монтэ-Касіна ў Італіі ў 1944 годзе. У фільмах паказана, што беларусы былі адважнымі й адданымі жаўнерамі, якіх цанілі камандзіры, у тым ліку й генэрал Уладзіслаў Андэрс.

Ігар
Ігар Мельнікаў (другі справа)

Рэжысёрам карцін зьяўляецца Ўладзімір Бокун – дырэктар студыі гістарычных фільмаў.
У Польшчы ў апошні час назіраецца вялікае зацікаўленьне гістарычнымі тэмамі: ствараюцца профільныя часопісы, здымаюцца фільмы, пішуцца кнігі. Ці падобныя тэндэнцыі назіраюцца таксама і ў Беларусі? Так, лічыць рэжысёр. «Калі ў цябе ёсьць гісторыя, у цябе ёсьць будучыня», кажа Бокун.

/


Аўтар выставы Ігар Мельнікаў даўно дасьледуе тэму беларусаў у Войску Польскім. Дарэчы, экспанаты выставы – гэта ў вялікай ступені прыватны архіў і калекцыя гісторыка. «Варшаўская выстава – гэта вельмі важная падзея для мяне як для гісторыка», кажа Мельнікаў.

/

Экспазыцыя арганізаваная пры ўдзеле дыпляматычных устаноў: Польшчы ў Беларусі, і Беларусі ў Польшчы. Паводле дырэктара Культурнага цэнтру Беларусі ў Варшаве, дарадчыка пасольства Беларусі па пытаньнях культуры Міхаіла Рыбакова, ідэя правядзеньня выставы ў польскай сталіцы зьявілася год таму, і праца над яе адкрыцьцё ішла паступова. «Калі ты ведаеш сваю гісторыю, ты становішся багацейшы, незалежна ад таго, якая яна», – лічыць дыплямат.

/

На адкрыцьці выставы прысутнічалі дыпляматы, гісторыкі, прадстаўнікі ваенных аташэ розных краін, у тым ліку ЗША, афіцэры Войска Польскага й паліцыі, а таксама Ўзброеных сіл Беларусі.

Валеры Саўко

фота аўтара

слухайце гукавы файл

/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт