У каталікоў - Папялец 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        01.03.2017 15:15
                    
                                 
                
                
                    Папялец пачынае Вялікі пост у хрысьціянскай рэлігіі.
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                          Сёньня каталікі адзначаюць Папялец, які пачынае Вялікі пост у традыцыйным хрысьціянстве. Пачынаючы з Папяльца на працягу сарака дзён вернікі рыхтуюцца да Вялікадня.
Час Вялікага посту – гэта час пакаяньня, які павінен дапамагчы глыбей задумацца над жыцьцём і асноўнымі каштоўнасьцямі. Гэта асаблівы час падрыхтоўкі да найважнейшых для хрысьціян сьвятаў уваскрасеньня Хрыста, то бок падзеі, якая зьяўляюцца асновай Касьцёла й хрысьціянскай веры.
У Папялец каталікі традыцыйна прымаюць удзел у імшы, падчас якой сьвятар пасыпае іх галовы попелам, выказваючы словы: „Прах да праху й пыл да  пылу!” або „Пакайцеся й верце ў Эвангельле!”.
Попел сымбалізуе нетрываласьць чалавечага жыцьця й пакору.
У Папялец каталікоў абавязвае строгі пост. Гэта азначае, што яны павінны адмовіцца ад мяса, могуць зьесьці толькі тры стравы ў дзень, у тым ліку адну сытную.
Вялікі пост заканчваецца ў Вялікі чацьвер, 13 красавіка. З гэтая дня каталікі пачынаюць адзначаць велікодны Трыдуум, які працягнецца да суботы, 15 красавіка. Наступны дзень - гэта ўжо Велікодная нядзеля.
аз