Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаву сёньня прыляцеў натаўскі AWACS (ФОТАРЭПАРТАЖ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.02.2017 18:25
AWACS прылятаюць у Польшчу рэгулярна ў рамках місій Паўночнаатлянтычнага пакту.

У Варшаву сёньня прыляцеў натаўскі AWACS – самалёт дальняга радыёлякацыйнага выяўленьня й кіраваньня. Машыну можа ўбачыць кожны жадаючы ў 1-й базе транспартнай авіяцыі ВПС Польшчы ў сталіцы. Паводле Мінабароны Польшчы, прыбыцьцё AWACS зьвязанае зь місіяй назіраньня за паветранай прасторай усходнеэўрапейскіх членскіх краін NATO.

/

Самалёты AWACS прылятаюць у Польшчу рэгулярна ў рамках місій Паўночнаатлянтычнага пакту, а таксама пры нагодзе важных падзей, якія патрабуюць узмоцненага назіраньня за паветранай прасторай. Для прыкладу, згаданыя машыны несьлі службу ў Польшчы падчас Чэмпіянату Эўропы па футболе ў 2012 годзе, а таксама падчас саміту NATO, які прайшоў у Варшаве ў ліпені 2016 году.

/

Самалёты AWACS могуць знаходзіцца ў палёце працяглы час, паколькі могуць праводзіць дазапраўку ў паветры. Звычайна экіпаж самалёту – гэта чатыры лётчыкі й каля 20 чалавек афіцэраў-апэратараў электронных бартавых сыстэм назіраньня.

/

У Варшаву разам з самалётам AWACS прыбылі таксама польскія зьнішчальнікі F-16 і МіГ-29, якія нясуць службу ў рэгіянальных авіяцыйных базах краіны.

вс

фота: PAP/Paweł Supernak

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт