Пытаньні глябальнай бясьпекі абмяркоўваюць у нямецкім Мюнхэне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.02.2017 16:23
                    
                                 
                
                
                    Удзельнікі абмяркуюць Брэксіт, будучыню Эўразьвязу й паразмаўляюць аб расейскай прапагандзе. 
                
                
                    
                        
У Мюнхэне прадпрынятыя надзвычайныя меры бясьпекіPAP/EPA/PHILIPP GUELLAND
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня там пачалася міжнародная канфэрэнцыя, удзел у якой бяруць больш за 30 прэзыдэнтаў і прэм’ер-міністраў, 50 кіраўнікоў дыпляматыі, 30 міністраў абароны, былыя паслы й незалежныя экспэрты.
Польшчу на форуме прадстаўляюць прэзыдэнт Анджэй Дуда, а таксама міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі. Канфэрэнцыю бясьпекі ладзяць у сталіцы Баварыі штогод. Упершыню ў новай ролі яго наведвае віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс. Дарэчы, па словах назіральнікаў, галоўнай тэмай цяперашняй канфэрэнцыі стануць менавіта адносіны міжнароднай супольнасьці са Злучанымі Штатамі пад кіраўніцтвам Дональда Трампа.
Удзельнікі таксама абмяркуюць Брэксіт, будучыню Эўразьвязу й паразмаўляюць аб расейскай прапагандзе. Пойдзе мова й пра грамадзянскую вайну ў Сырыі.
вс/вс