Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве зьявіўся гістарычны escape room (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2017 17:42
Кожны жадаючы зможа „вызваліць вязьня сталінскіх спэцслужбаў”.
Photo:ipn.gov.plPhoto:ipn.gov.plPhoto:ipn.gov.pl

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы (IPN) адкрыў першы „Сакрэтны пакой” - нешта накшталт гульні ў escape room.

Гульня называецца „Выклятыя жаўнеры”, а сам пакой знаходзіцца ў Адукацыйным цэнтры Інстытуту нацыянальнай памяці „Прыпынак памяці” ў Варшаве.

Удзельнікі пераносяцца 1940-я гады. Яны адыгрываюць ролю „выклятых жаўнераў”, якія атрымалі задачу адбіць свайго калегу з рук камуністычных спэцслужбаў.

Нагадаем, „выклятыя жаўнеры” - гэта ў асноўным былыя жаўнеры Арміі Краёвай, якія ў пасьляваеннай Польшчы змагаліся з камуністычнай уладай.

Photo:ipn.gov.pl
Photo:ipn.gov.pl

Падчас гульні яе ўдзельнікі знаёмяцца зь героямі польскага антыкамуністычнага падпольля і ўмовамі жыцьця ў сталінскія часы.

Некаторыя з экспанатаў у „Сакрэтным пакоі” сапраўды паходзяць з канца 1940-х гадоў. Гульня патрабуе ад удзельнікаў крытычнага мысьленьня, хуткага аналізу фактаў, крэатыўнасьці й праніклівасьці, а самае галоўнае - працы ў камандзе.

Photo:ipn.gov.pl
Photo:ipn.gov.pl

Як зазначаюць аўтары, гульня не патрабуе асаблівых гістарычных ведаў, паколькі ўдзельнікі набываюць іх падчас вырашэньня атрыманай задачы.

Photo:ipn.gov.pl
Photo:ipn.gov.pl

Уваход у „Сакрэтны пакой” бясплатны, па папярэднім запісе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт