Logo Polskiego Radia
Print

Вашчыкоўскі: Вышаградзкая група стала брэндам у Эўропе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.02.2017 11:12
Сёньня спаўняецца 26 гадоў з моманту ўзьнікненьня гэтай неафіцыйнай ініцыятывы.
Photo: PAP/Radek Pietruszka

Вышаградзкая група стала брэндам у Эўропе, лічыць міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski). Сёньня спаўняецца 26 гадоў з моманту стварэньня гэтай ініцыятывы. 15 лютага 1991 году ў замку ў Вышаградзе ў Вугоршчыне сустрэліся прэзыдэнты Польшчы, Вугоршчыны й Чэхаславаччыны.

Кіраўнік польскай дыпляматыі прызнаў у размове з журналістам Першай праграмы Польскага радыё, што хоць не заўсёды інтарэсы ўсіх членаў ініцыятывы супадаюць, то Польшча, Вугоршчына, Чэхія й Славаччына сталі аўтарытэтнай групай на міжнароднай арэне.

Міністар Вашчыкоўскі таксама дадаў, што мэтай многіх рэгіянальных ініцыятываў, у якіх удзельнічае Польшча, зьяўляецца дагнаць Заходнюю Эўропу па ўзроўню разьвіцьця й клапаціцца аб палітычных інтарэсах краінаў Цэнтральнай Эўропы.

Нагадаем, да чэрвеня бягучага году працай Вышаградзкай групы кіруе Польшча.

аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт