Каміль Стох перамог у Японіі ў скоках на лыжах з трампліна (ФОТАРЭПАРТАЖ) 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        12.02.2017 16:35
                    
                                 
                
                
                    Паляк Каміль Стох перамог у нядзелю на этапе Кубка сьвету ў японскім горадзе Сапара.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Найлепшы польскі скакун на лыжах з трампліна Каміль Стох перамог у нядзелю на этапе Кубка сьвету ў японскім горадзе Сапара. Другое месца ў немца Андрэаса Вэлінгера, а трэцяе - у аўстрыйца Штэфана Крафта. Іншы польскі скакун Мацей Кот, які перамог у Сапара ўчора,  сёньня заняў чацьвёртае месца. 
Каміль Стох умацаваўся на пазыцыі лідара Кубка сьвету, набраўшы 1180 балаў. Другое месца займае Штэфан Крафт (1040), трэцяе - нарвэжац Даніэль-Андрэ Тандэ (1034). Шостае месца ў турнірнай табліцы Кубка сьвету ў Мацея Кота (747). Да канца розыгрышу Кубка сьвету засталося восем этапаў.
вс
фота: PAP/EPA/KIMIMASA MAYAMA