Названыя сярэднія зарплаты ў Эўразьвязе
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.02.2017 10:22
Больш за ўсіх атрымліваюць у Люксэмбургу, а менш за ўсіх – у Румыніі.
pixabay.com/Public Domain CC0
Статыстычнае бюро Эўразьвязу «Эўрастат» апублікавала апошнія зьвесткі аб памерах мінімальных заробкаў за месяц у краінах ЭЗ. На 1 студзеня 2017 года мінімальная месячная зарплата была ўстаноўленая ў 22 краінах ЭЗ.
Самая высокая мінімалка ў Люксэмбургу (1999 эўра), Ірляндыі (1563 эўра), Нідэрляндах (1552 эўра), Бэльгіі (1532 эўра) і Германіі (1498 эўра).
Мінімальная зарплата не перавышае 500 эўра ў месяц у Чэхіі (407 эўра), Вугоршчыне (412 эўра), Харватыі (433 эўра), Славакіі (435 эўра), Польшчы (453 эўра) і Эстоніі (470 эўра). У Латвіі і Летуве мінімальны заробак цяпер складае 380 эўра ў месяц. Меншы ён толькі ў Балгарыі (235 эўра) і Румыніі (275 эўра).
Самая высокая мінімальная месячная зарплата ў ЭЗ у дзевяць разоў перавышае самую нізкую, а калі выключыць адрозьненьні ва ўзроўні коштаў у розных краінах, гэтыя суадносіны складаюць 1:3.
У параўнаньні з 2008 годам мінімальная зарплата больш за ўсё вырасла ў Балгарыі (+109%), Румыніі (+99%), Славакіі (+80%). У Эстоніі прырост склаў 69%, у Латвіі – 65%, у Летуве – 64%. Адзіная краіна, дзе мінімальны заробак за гэты пэрыяд зьнізіўся, – Грэцыя (-14%).
Мінімальная зарплата перавышае 60% ад сярэдніх даходаў толькі ў трох краінах ЭЗ: Партугаліі (64%), Францыі й Славеніі (па 62%). У Латвіі й Летуве гэты паказчык складае 52%, у Эстоніі – 40%.
У Аўстрыі, Даніі, Італіі, Фінляндыі, Швэцыі й на Кіпры дзяржава не ўстанаўлівае мінімальную зарплату.
корреспондент/вс