Польшчa выпусьціла банкноту наміналам у 500 злотых
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        10.02.2017 11:19
                    
                                 
                
                
                    Банкнотa ў 500 злотых - самая вялікая банкнотa ў краіне.
                
                
                    
                        
Photo: nbp.pl
                     
                
                
                
               
                
                         У Польшчы ў абарачэньне ўвайшa банкнотa ў 500 злотых. Гэта купюра самага высокага наміналу ў краіне. На ёй разьмешчаны партрэт караля Яна ІІІ Сабескага.
Новая банкнота на 4% большая, чым папярэдняя самая вялікая купюра ў 200 злотых. Тым ня менш, сваім зьнешнім выглядам яна вельмі падобная на тыя банкноты, якія ўжо знаходзяцца ў абарачэньні. Аўтарам новага ўзору банкноты, як і ўсіх астатніх, зьяўляецца Анджэй Гайдрых (Andrzej Heidrich).
Банкнота наміналам 500 польскіх злотых уведзена ў абарачэньне ў банкаўскіх мэтах - гэта значыць дзеля зьмяншэньня коштаў захоўваньня грашовых рэзэрваў Нацыянальнага банку Польшчы. Да гэтай пары яны захоўваліся ў банкнотах наміналамі ў 100 і 200 злотых.
Паводле НБП, дзякуючы выпуску большай колькасьці 500-злотавых купюраў кошт захоўваньня грашовых рэзэрваў павінен зьменшыцца прыкладна на 40 мільёнаў злотых у год (больш за 9 мільёнаў эўра).
аз