Logo Polskiego Radia
Print

Польскія міністэрствы пазьбягаюць інвалідаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.02.2017 14:11
Яны не выконваюць нормаў па працаўладкаваньні людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.
Photo: pixabay.com

Міністэрства нацыянальнай адукацыі, Міністэрства замежных спраў і Міністэрства энэргетыкі працаўладкоўваюць занадта мала інвалідаў. У іх працуюць менш за 1% людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, а паводле правілаў, павінны працаваць, па меншай меры, 6%.

У гэтым аспэкце найгоршыя паказчыкі зафіксаваныя ў Міністэрстве нацыянальнай адукацыі, у якім ёсьць усяго 3 штаты для супрацоўнікаў з абмежаванымі магчымасьцямі, а павінны быць, як мінімум 19.

На другім месцы апынулася МЗС, у якім працуе больш за 15 супрацоўнікаў-інвалідаў, а павінна больш за 10о. Трэцяе месца заняло Міністэрства энэргетыкі, у якім працуе 3 асобы з абмежаванымі магчымасьцямі, а павінны, як мінімум, 21.

Аказваецца, што ні адно зь міністэрстваў і дзяржаўных установаў не дасягае неабходнай колькасьці супрацоўнікаў-інвалідаў.

Тым ня менш найлепш сытуацыя выглядае ў Міністэрстве па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі, дзе працуе больш за 4% людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

У 2016 годзе міністэрствы й дзяржаўныя ўстановы заплацілі агулам больш за адзін мільярд злотых штрафу за тое, што працаўладкоўваюць недастатковую колькасьць людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт