З Эўропы ў ЗША на самалёце - за 69 USD
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.02.2017 07:12
Бюджэтныя авіякампаніі ўваходзяць на рынак трансатлянтычных палётаў.
Бартавы пэрсанал авіякампаніі Norwegian Norwegian.com
Білеты на самалёты працягваюць таньнець, прычым ня толькі на эўрапейскіх трасах. І так, палёт паміж Эўропай і Паўночнай Амэрыкай будзе каштаваць 69 даляраў. З такой прапановай выступіла бюджэтная авіякампанія Norwegian Air. На самалёце Boeing 737 Max авіялініі за такую цану зьбіраюцца вазіць пасажыраў з Ірляндыі ў ЗША. Гэта стане магчымым дзякуючы дазволу, выдадзеным Дэпартамэнтам транспарту ЗША, пра што стала вядома на днях.
Авіякампанія Norwegian змагалася за адкрыцьцё недарагіх авіяспалучэньняў паміж Эўропай і ЗША з 2014 году. Супраць выступаюць аднак амэрыканскія авіякампаніі ды прафсаюзы авіяліній, якія баяцца канкурэнцыі з боку бюджэтных авіякампаніяй. Яны падалі ў суд з патрабаваньнем адмяніць рашэньне Дэпартамэнту транспарту.
gazeta.pl/вс