Logo Polskiego Radia
Print

«Пуцін – гэта бандыт. Эўропа – абудзіся!»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.02.2017 14:05
«Расейскі рэжым – гэта ня толькі клептакратыя: гэта мафія, а кіраўнікі Расеі думаюць як крымінальнікі».
Міхаіл ХадаркоўскіМіхаіл Хадаркоўскіwww.flickr.com/Chatham House

«Пуцін – гэта бандыт. Эўропа – абудзіся!», гаворыць былы ўладальнік «Юкасу», расейскі мільярдэр і крытык Крамля Міхаіл Хадаркоўскі. Яго словы цытуе эўрапейскі партал «Politico».

«Я ня бачу сэнсу ў тым, каб весьці перамовы з сатрапам. Адмена санкцый супраць Расеі была б найбольшай памылкай», – зазначыў Хадаркоўскі. Паводле Хадаркоўскага, які 10 гадоў правёў у расейскай турме, «эўрапейскія палітыкі, калі казаць пра адносіны з Расеяй, паводзяць сябе наіўна».

«Пуцін ніколі ня зьменіцца. Гэта павінна зразумець кіраўнік эўрадыпляматыі Фэдэрыка Магерыні ды іншыя лідары Эўразьвязу. Расейскі рэжым – гэта ня толькі клептакратыя: гэта мафія, а кіраўнікі Расеі думаюць як крымінальнікі», – сказаў Хадаркоўскі.

Расейскі апазыцыянэр заклікаў эўрапейскіх палітыкаў пакінуць ілюзіі, адмовіцца ад ідэі адмены санкцый і павялічыць падтрымку расейскай апазыцыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт