Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве падпісана пагадненьне аб разьвіцьці шляху Дунай-Эльба-Одра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.02.2017 10:47
Асноўная мэта дакумэнту – стварэньне ўмоў для параходзтва па згаданых рэках і спалучэньне іх для руху рачных суднаў.
www.pixabay.com

Польшча, Чэхія й Славаччына падпісалі ў Варшаве пагадненьне аб разьвіцьці воднага шляху Дунай-Эльба-Одра. Пагадненьне замацаванае подпісамі кіраўнікамі транспартных ведамстваў трох краін.

Асноўная мэта дакумэнту – стварэньне ўмоў для параходзтва па згаданых рэках і спалучэньне іх для руху рачных суднаў. Сярод працаў, якія прадугледжвае дакумэнт, значыцца расчыстка й паглыбленьне рэчышчаў водных артэрый ды будова каналу, які спалучыць польскую частку Одры з Дунаем. Праект ацэньваецца ў сотні мільёнаў эўра: будова толькі аднаго каналу па польскаму боку паглыне каля 370 млн эўра. Вялікую частку сродкаў плянуецца атрымаць з фондаў Эўрапейскага Зьвязу.

Паводле падпісантаў дакумэнту, згаданы праект мае важнае значэньне, і асабліва параходзтва па Дунаю, па якім перавозіцца 5% грузаў рачным шляхам у сусьветным маштабе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт