Logo Polskiego Radia
Print

BBC паведаміла пра саўдзел палякаў у Галакосьце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.01.2017 13:41
Па справе крыўднага рэпартажу пратэставала ўжо польская амбасада ў Лёндане.
Габрэі з Вугрошчыны ў канцлягеры Аўшвіц-Біркэнаў. Габрэі з Вугрошчыны ў канцлягеры Аўшвіц-Біркэнаў. By Unknown. Several sources believe the photographer to have been Ernst Hoffmann or Bernhard Walter of the SS - Yad Vashem. The album was donated to Yad Vashem by Lili Jacob, a survivor, who found it in the Mittelbau-Dora concentration camp in 1945., Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=39226962

BBC абвінаваціла палякаў у саўдзеле ў Галакосьце. У рэпартажу, прысьвечаным Міжнароднаму дню памяці ахвяраў Галакосту гаворка ідзе пра актыўнае супрацоўніцтва „польскіх машыністаў” у гітлераўскім злачынстве.

Па справе фармулёўкі пратэставала ўжо польская амбасада ў Лёндане. „Такое апісаньне масавага забойства „размывае праўду” пра Галакост”, - напісаў у лісьце да рэдакцыі BBC польскі амбасадар у Вялікабрытаніі Аркады Жагоцкі (Arkady Rzegocki).

Пасол падкрэсьлівае, што „ініцыятарамі й выканаўцамі масавага забойства былі нямецкія, фашысцкія акупанты”.

Паводле яго, здагадка пра тое, што прымушэньне польскіх машыністаў да абслугоўваньня цягнікоў, якія заканчвалі ход у канцлягерах, азначала згоду палякаў на Галакост, падрывае гістарычную праўду.

аз

BBC паведаміла пра саўдзел палякаў у Галакосьце

Па справе крыўднага рэпартажу пратэставала ўжо польская амбасада ў Лёндане.

BBC абвінаваціла палякаў у саўдзеле ў Галакосьце. У рэпартажу, прысьвечаным Міжнароднаму дню памяці ахвяраў Галакосту гаворка ідзе пра актыўнае супрацоўніцтвапольскіх машыністаў” у гітлераўскім злачынстве.

Па справе фармулёўкі пратэставала ўжо польская амбасада ў Лёндане. „Такое апісаньне масавага забойства „размывае праўду” пра Галакост”, - напісаў у лісьце да рэдакцыі BBC польскі амбасадар у Вялікабрытаніі Ардады Жагоцкі (Arkady Rzegocki).

Пасол падкрэсьлівае, што „ініцыятарамі й выканаўцамі масавага забойства былі нямецкія, фашысцкія акупанты”.

Паводле яго, здагадка пра тое, што прымушэньне польскіх машыністаў да абслугоўваньня цягнікоў, якія заканчвалі ход у канцлягерах, азначала згоду палякаў на Галакост, падрывае гістарычную праўду.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт