Паляк стаў ляўрэатам Monochrome Photography Awards
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.01.2017 10:49
                    
                                 
                
                
                    На конкурс у Лёндане ён даслаў дзьве фатаграфіі. Абедзьве былі заўважаныя журы. 
                
                
                    
                        
Ілюстрацыйны здымак.Photo: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                          Малады фатограф з Кросна (Krosno) быў узнагароджаны ў адным з найважнейшых конкурсаў чорна-белай фатаграфіі ў сьвеце Monochrome Photography Awards у Лёндане.
Пшэмыслаў Няпокуй-Хэпнар (Przemysław Niepokój-Hepnar) даслаў на конкурс два здымкі -  партрэт Олька, ляснога рабоczaга з Бяшчадаў, і здымак групы хасыдаў, то бок артадаксальных габрэяў. Абедзьве фатаграфіі былі заўважаныя міжнародным журы, якое ацэньвала больш за 8 тысяч працаў з 81 краіны сьвету.
Узнагароджаны паляк зьяўляецца выпускніком Кракаўскай акадэміі фатаграфіі. У цяперашні час вывучае кампутэрную графіку ў Жэшаве (Rzeszów). Ён зьяўляецца ляўрэатам шматлікіх прэстыжных фатаграфічных конкурсаў.
аз