Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адкрыецца кол-цэнтар для палякаў зь Вялікабрытаніі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.01.2017 13:27
У рамках праверкі міністэрстваў Бэата Шыдла сустрэлася з кіраўніком Міністэрства замежных спраў.
Photo: PAP/Radek Pietruszka

Празь некалькі дзён у Варшаве будзе адкрыты кол-цэнтар для палякаў, якія жывуць у Вялікабрытаніі. Цэнтар консульскага абслугоўваньня будзе дзейнічаць круглыя суткі.

Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) падчас прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з прэм'ерам Бэатай Шыдла, якая адбылася ў рамках праверкі міністэрстваў.

„Больш за мільён палякаў, якія жывуць у Вялікабрытаніі, часта скардзяцца на тое, што амбасады й консульствы не ў стане справіцца з абслугоўваньнем настолькі вялікай групы людзей”, - сказаў кіраўнік польскай дыпляматыі.

Міністар Вітальд Вашчыкоўскі таксама дадаў, што яго міністэрства будзе асаблівым чынам дапамагаць маладым людзям. Паводле яго, на 100% павялічыцца набор кандыдатаў у Акадэмію дыпляматыі, якая дзейнічае ў рамках Міністэрства замежных спраў.

Вітальд Вашчыкоўскі таксама паведаміў аб распрацоўцы новага закона аб дыпляматычнай службе, які адкрые ведамства дыпляматыі для новых экспэртаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт