Logo Polskiego Radia
Print

Польшча плянуе экспартаваць зуброў у іншыя краіны ЭЗ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.01.2017 16:15
Польскія спэцыялісты гатовыя дапамагчы ў аднаўленьні месцаў пражываньня гэтых жывёл.
pixabay.com

Польшча плянуе экспартаваць зуброў са сваёй часткі Белавескай пушчы ў краіны Эўрапейскага Зьвязу. Польскія спэцыялісты гатовыя дапамагчы ў аднаўленьні месцаў пражываньня гэтых жывёл. «Польшча славіцца зубрамі, якіх ёй удалося захаваць. Сваім вопытам яна хацела б падзяліцца зь іншымі краінамі», – сказаў міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка (Jan Szyszko).

Шышка паведаміў, што міністэрства выйшла з прапановай аднаўленьня папуляцыі гэтых жывёл у іншых краінах, бо сотні гадоў таму зубры вадзіліся на тэрыторыі ўсё Эўропы. Паводле польскага міністра, ён запрапанаваў сваім калегам з краін ЭЗ дапамогу ў адраджэньні папуляцыі магутных жывёл.
Пакуль што на прапанову польскага Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя адгукнулася Балгарыя.

Міністар Шышка паведаміў, што гэтая краіна хоча прыняць трох самцоў і тры самкі. Цяпер Варшава чакае адказу зь іншых краін ЭЗ.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт