Logo Polskiego Radia
Print

Закончылася акцыя „Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.01.2017 20:37
Сёлета грошы ў 17 краінах па ўсім сьвеце зьбіралі 120 тысяч валянтэраў.
PAP/Leszek Szymański

А 20.00 у нядзелю, паводле польскага часу, закончыўся збор ахвяраваньняў, які праходзіў у рамках дабрачыннай акцыі „Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі” („Wielka Orkiestra Świątecznej Pomocy”). Сёлета мерапрыемства адбывалася юбілейны 25-ы раз.

Грошы зьбіралі 120 тысяч валянтэраў. Збор суправаджалі шматлікія мерапрыемствы, у тым ліку, канцэрты, кірмашы, аўкцыёны, прабегі, экскурсіі і г.д..

Паводле папярэдніх дадзеных на 20.00 гадзіну ў нядзелю, сёлета было сабрана больш за 22 мільёны злотых ( больш за 5 мільёнаў эўра). Дадзеныя, адносна сабраных сродкаў пастаянна паступаюць у штаб фонду „Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі”. Падлік будзе працягвацца да канца лютага.

Канчатковую суму, сабраных сёлета ахвяраваньняў 8 сакавіка падчас прэс-канфэрэнцыі агучыць арганізатар акцыі Ежы Оўсяк (Jerzy Owsiak).

Сёлета валянтэры зьбіралі грошы на дапамогу хворым дзецям і пажылым людзям.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт