Прэзыдэнт Польшчы запрасіў спартоўцаў на сьнеданьне (ФОТАРЭПАРТАЖ)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        14.01.2017 16:25
                    
                                 
                
                
                    Такім чынам кіраўнік дзяржавы падзякаваў спартоўцам за дасягненьні ў міжнародных спаборніцтвах.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда запрасіў на ўрачыстае сьнеданьне членаў нацыянальнай зборнай па скоках з трампліна. Такім чынам кіраўнік дзяржавы вырашыў падзякаваць спартоўцам за дасягненьні ў апошніх міжнародных спаборніцтвах, падчас якіх польскія скакуны дабіліся шмат посьпеху. У “Турнэ чатырох трамплінаў” Каміль Стох (на фота - у ружовым худзі - рэд.) заняў першае месца, Пётр Жыла - другое, а Мацей Кот - чацьвёртае. Акрамя таго, добра выступілі Аляксандр Зьнішчал, Ян Зёбра, Стэфан Хуля й Давід Кубацкі.
Спартоўцы былі прынятыя ў гарадку Вісла (паўднёвы захад Польшчы) у Прэзыдэнцкім замку – адной з рэзыдэнцый галавы Польшчы, пабудаванай у 1930 годзе для прэзыдэнта краіны.   
Анджэй Дуда падзякаваў спартоўцам за тое, што дзякуючы сваім высілкам “прасоўваюць імя Польшчы ў сьвеце”. Ён зазначыў, што будзе прысутнічаць на заўтрашніх спаборніцтвах 9-га этапу Кубка сьвету, якія пачаліся ў Вісьле. У сваю чаргу праз тыдзень прэзыдэнт Польшчы заплянаваў прыезд у Закапанэ на падобнае спартыўнае мерапрыемства.  
вс
фота: PAP/Andrzej Grygiel