Logo Polskiego Radia
Print

Аўтаінспэкцыя Польшчы прыступае да ўзмоцненых праверак аўтобусаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.01.2017 11:39
Асаблівая ўвага будзе зьвяртацца на тармазную й рулявую сыстэмы, стан шынаў і вонкавае ды зьнешняе асьвятленьне.
Алвін ГаядхурАлвін Гаядхурwww.gitd.gov.pl

Галоўная інспэкцыя дарожнага транспарту Польшчы (Główny Inspektorat Transportu Drogowego) прыступае да ўзмоцненых праверак аўтобусаў. Такі крок зьвязаны з тым, што ў краіне пачынаюцца школьныя зімовыя канікулы, паведаміў кіраўнік інспэкцыі Алвін Гаядхур (Alvin Gajadhur).

У Польшчы зімой школьнікі адпачываюць пасьля Калядаў і Новага году, прычым вакацыі ня маюць агульнапольскага характару: кожнае з ваяводзтваў вызначае свой час канікул.

Алвін Гаядхур паведаміў, што аўтаінспэктары будуць падрабязна правяраць аўтобусы да таго моманту, пакуль у апошнім польскім ваяводзтве не закончацца вакацыі. Асаблівая ўвага будзе зьвяртацца на тармазную й рулявую сыстэмы, стан шынаў і вонкавае ды зьнешняе асьвятленьне.

Начальнік Галоўнай інспэкцыі дарожнага транспарту Польшчы заклікаў транспартныя кампаніі, якія перавозяць групы дзяцей, вельмі дакладна правяраць аўтобусы перад рэйсам. Акрамя таго, ён нагадаў, што кіроўца аўтобусу можа весьці машыну максымальна 10 гадзінаў цягам сутак.

Алвін Гаядхур таксама заклікаў бацькоў дзяцей, якія едуць на зімовы адпачынак, перад рэйсам выклікаць інспэктараў з мэтай праверкі аўтобусу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт