Logo Polskiego Radia
Print

Барак Абама выступіў з разьвітальнай прамовай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.01.2017 11:20
З 20 студзеня абавязкі 45-га прэзыдэнта ЗША пачне выконваць Дональд Трамп.
PAP/EPA/KAMIL KRZACZYNSKI

Амаль гадзіну працягвалася разьвітальная прамова Барака Абамы, зь якой ён выступіў у Чыкага. Такім чынам саступаючы амэрыканскі прэзыдэнт аднёсься да традыцыі, якую яшчэ ў 1796 годзе запачаткаваў Джордж Вашынгтон. Гаворка ідзе пра падсумаваньне тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў саступаючым кіраўніком дзяржавы.

Барак Абама заклікаў амэрыканцаў ахоўваць прынцыпы дэмакратыі. Ён нагадаў пра тое, што яму ўдалося зрабіць, і пра тое, што не атрымалася. Са сьлязамі на вачах ён дзякаваў сваёй жонку Мішэль і бліжэйшым супрацоўнікам.

„У выніку мірных і дэмакратычных працэсаў цяпер уладу пяройме новаабраны прэзыдэнт. Дональд Трамп можа быць упэўнены, што зьвязаныя з гэтым зьмены ў Белым доме адбудуцца безь ніякіх праблем, падобным чынам, як Джордж Буш паступіў са мной”, - падсумаваў Барак Абама.

Яго выступленьня ў Чыкага выслухалі 20 тысяч амэрыканцаў, якія ў выходныя стаялі ў велізарных чэргах на марозе, каб атрымаць бясплатны квіток на сустрэчу з саступаючым кіраўніком ЗША.

З 20 студзеня абавязкі 45-га прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі пачне афіцыйна выконваць Дональд Трамп.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт