Logo Polskiego Radia
Print

Былы прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі трапіў у шпіталь

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.01.2017 12:32
Экс-кіраўнік краіны знаходзіцца ў клініцы Вайсковага мэдыцынскага інстытуту ў Варшаве.
Браніслаў Камароўскі, 2015 год Браніслаў Камароўскі, 2015 год foto: Platforma Obywatelska

Былы прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі трапіў у шпіталь. Экс-кіраўнік краіны знаходзіцца ў клініцы Вайсковага мэдыцынскага інстытуту ў Варшаве. Факт знаходжаньня Камароўскага ў бальніцы пацьвердзіў прэс-сакратар інстытуту палкоўнік доктар Гжэгаж Кадэ. Пры гэтым ён не паведаміў пра прычыны шпіталізацыі экс-прэзыдэнта, спаслаўшыся на адсутнасьць кампэтэнцый наконт інфармаваньня аб стане здароўя былога кіраўніка дзяржавы. Палкоўнік Кадэ сказаў адно, што Браніслаў Камароўскі ў дадзены момант праходзіць мэдыцынскія абсьледаваньні, якія працягнуцца некалькі дзён.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, экс-кіраўнік краіны трапіў у шпіталь з моцным болем галавы.

Браніслаў Камароўкі (права-цэнтрысцкая партыя "Грамадзянская плятформа") быў прэзыдэнтам Польшчы цягам аднаго прэзыдэнцкага тэрміну: з 2010 па 2015 год. У маі 2015 года ён прайграў выбары актуальнаму прэзыдэнту краіны Анджэю Дудзе (кансэрватыўна-каталіцкая партыя "Права й справядлівасьць").

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт