Сырыйскія паўстанцы замарозілі перамовы аб замірэньні
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        03.01.2017 11:45
                    
                                 
                
                
                    Яны абвінавачваюць урадавыя сілы ў парушэньні рэжыму спыненьня агню.
                
                
                    
                        
Foto: MOHAMMED BADRA/PAP/EPA.
                     
                
                
                
               
                
                         Сырыйскія паўстанцкія групы вырашылі замарозіць усе размовы пра іх удзел у мірных перамовах, пакуль урад у Дамаску і ягоныя іранскія саюзьнікі не спыняць парушаць перамір'е – гаворыцца ў паведамленьні паўстанцаў, зьвязаных з Свабоднай сырыйскай арміяй.
Яны падкрэсьліваюць, што любыя новыя тэрытарыяльныя захопы ўрадавай арміі і яе саюзьнікаў будзе азначаць канец перамір'я, якое ўступіла ў сілу пры канцы мінулага году.
Расея, якая нароўні з Турцыяй і Іранам была адным з мэдыятараў замірэньня, рыхтуе мірныя перамовы. Яны маюцца адбыцца ў сталіцы Казахстана – Астане.
Аднак паўстанцы завілі, што ня возьмуць удзелу ў перамовах, пакуль сырыйскі рэжым не перастане страляць. Апроч таго, яны выказалі сумневы ў здольнасьці Расеі прымусіць урад у Дамаску выконваць перамір'е.
ПР/юл