Расея і Турэччына маюць плян спыненьня агню ў Сырыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        28.12.2016 13:15
                    
                                 
                
                
                    Дасягнутыя дамоўленасьці не распаўсюджваюцца на тэрарыстычныя групоўкі.
                
                
                    
                        
Foto: SEDAT SUNA/PAP/EPA
                     
                
                
                
               
                
                         Анкара ды Масква ўзгаднілі плян спыненьня агню ў Сырыі, паведаміла турэцкае інфармацыйнае агенцтва. 
Перамір'е павінна пачацца заўтра. Дасягнутыя дамоўленасьці не распаўсюджваюцца на тэрарыстычныя групоўкі, гаворыцца ў камунікаце. У сваю чаргу расейскія СМІ паведамляюць, што, калі плян спыненьня ваенных дзеяньняў будзе выконвацца, тады сырыйскія ўлады гатовы пачаць палітычныя кансультацыі з апазыцыяй па ўрэгуляваньні канфлікту. У якасьці месца правядзеньня будучых перамоў называецца Астана, сталіца Казахстана. Турэччына й Расея плянуюць выступіць у ролі гарантаў ўрэгуляваньня сытуацыі. Вынікі перамоў плянуюць распаўсюдзіць на ўсе рэгіёны, дзе вядзецца барацьба паміж апазыцыяй і ўрадавымі войскамі Сырыі. СМІ адзначаюць, што ў сырыйскім канфлікце Расеі падтрымлівае войскі прэзыдэнта Башара Асада. Турэччына аказвае значную падтрымку сырыйскім паўстанцам.
ПР/юл