Памёр лекар, дзякуючы якому ўдалося выратаваць тысячы людзей (ВІДЭА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        18.12.2016 18:09
                    
                                 
                
                
                    Генры Геймліх стварыў мэтад выратаваньня ад удушша ў 1974 годзе. 
                
                
                    
                        
youtube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         Вядомы вядомы амэрыканскі хірург Генры Геймліх (Henry Judah Heimlich), які стварыў мэтад выратаваньня ад удушша, памёр у ЗША на 97-м годзе жыцьця.
Геймліх памёр у бальніцы горада Цынцынаці ў штаце Агаё. Яго сын удакладніў, што славуты мэдык на гэтым тыдні перанёс сардэчны прыступ.
Генры Геймліх распрацаваў названы яго імем мэтад выратаваньня ад удушша ў 1974 годзе, будучы загадчыкам аддзяленьня хірургіі ў адной з бальніц Цынцынаці.
Так званы прыём Геймліха (Heimlich maneuver) выкарыстоўваецца, калі чалавек папярхнуўся і мае патрэбу ў экстранай дапамозе. Гэты мэтад ва ўсім сьвеце дазволіў выратаваць жыцьці тысяч людзей.
вс