Кіраўнік кампартыі Беларусі Карпенка прызначаны міністрам адукацыі
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
15.12.2016 15:32
«Вас ня трэба пераконваць у ідэйнай накіраванасьці нашай дзяржавы», – заявіў пры прызначэньні Лукашэнка.
Ігар Карпенка. Фота: Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт.minsk.gov.by
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Першага сакратара Камуністычнай партыі Беларусі Ігара Карпенку новым міністрам адукацыі. Пра гэта паведаміла афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.
«Вас ня трэба пераконваць у ідэйнай накіраванасьці нашай дзяржавы. І вас ня трэба пераконваць у тым, якая ўвогуле ў нас павінна быць адукацыя», – заявіў кіраўнік Беларусі.
«Вы добра ведаеце недахопы нашай савецкай адукацыі, непасрэдна ведаеце лепшыя школы краіны й іх недахопы. У вас велізарны досьвед працы ў сацыяльнай сфэры, перш за ўсё ў адукацыі. Гэта галоўныя фактары, якія схілілі мяне да таго, што менавіта Карпенка павінен сёньня ўзначаліць гэты накірунак», – растлумачыў сваё рашэньне Аляксандар Лукашэнка.
Ігар Карпенка нарадзіўся ў 1964 годзе ў Новакузьнецку Кемераўскай вобласьці Расеі. Ён скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце. Да нядаўняга часу Ігар Карпенка займаў пасаду намесьніка старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту.
Belta.by/ап